Калі я ў дзяцінстве хадзіў з бацькамі ў госьці, мне здавалася, што вось, стоячы перад чарговымі дзьвярыма, адкрыецца штосьці невядомае, нейкі іншы казачны сьвет. Пахі, фотаздымкі, карціны, чорнае піяніна з вазачкамі і белымі сурвэткамі, сабака, які спрабаваў «падпяваць» мэлёдыям, якія даносіліся ад гэтага піяніна...
Але цуд зьнікаў з прыходам да гэтых дзьвярэй у другі раз...
А трэці раз дык наогул не хацелася ісьці ў гэты сумны, «разгаданы сьвет». Жадалася новых таямніц і скарбаў!
І мне станавілася так шкада, што я не пасьпею знайсьці тыя самыя-самыя галоўныя дзьверы, за якімі ўжо не давядзецца шукаць іншыя...
...Тое было ў дзяцінстве.
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org