Узаемна настойліва запрашаць на прэзэнтацыі кніг паэзіі, перакладаў... Ціснуць на тое, што ўсё бясплатна, казаць «Запрашаю вас і вашых блізкіх», прасіць прыватны тэлефон (яны ж мне на прыватны тэлефануюць), каб я магла перазваніць нагадаць. Паабяцаць, што «я і калег сваіх папрашу вам пры нагодзе званіць, каб вы былі ў курсе культурных падзей у Менску».
У рэальнасьці чарговы раз проста пляснула слухаўку «Спасибо, не интересует», калі ўчора дзядзька пазваніў. Нават беларускай мовы ад яго не патрабавала. Неахвота ўвязвацца ў камунікацыю. Хаця, вядома, ніякай «спасибы» такое назаляньне не заслугоўвае.
Анка Упала
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org