Дональд Трамп адзначыў, што для яго вялікі гонар прымаць у Белым доме першага замежнага лідэра ў асобе брытанскага прэмʼера. Тэрэза Мэй сказала, што адбыўся абмен думкамі з прэзыдэнтам ЗША, і па большасьці пытаньняў было дасягнута згода.
Адмяняць санкцыі супраць Расеі занадта рана, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы пасьля перамоваў у Вашынгтоне з брытанскім прем'ер-міністрам Тэрэзай Мэй. Пры гэтым Трамп падкрэсьліў, што ён не адмаўляецца ад намеру нармалізаваць адносіны з Масквой. Пра гэта паведамляе CNN. На пытаньне журналіста пра санкцыі Трамп адказаў, што абмеркаваньне гэтага пытаньня яшчэ будзе працягнутае.
Тэрэза Мэй падкрэсьліла, што разгляд пытаньня аб санкцыях супраць Расіі магчыма толькі ў зьвязцы з ходам выкананьня Масквой Менскіх пагадненьняў аб мірным урэгуляваньні на ўсходзе Украіны.