У дачкі далоні пахнуць мёдам. Асабліва пасьля сну; я ўдыхаю іх водар і напаўняюся адчуваньнем спакою.
Мая маленькая сонная пчолка. Зараз паляціць зьбіраць букеты з кветак, траў і розных галінак. Ж-ж-ж... Паляціць далёка-далёка, а потым вернецца дадому, каб прынесьці на далонях гэты чароўны пах мёду.
«Глядзі, тата, што я знайшла!»
Дачка працягвае далонь з багоўкай.
«Ого! Які скарб! Возьмем яе з сабой?»
Яе вочы загараюцца вясёлым бляскам. Але, падумаўшы трошкі, дачка адказвае:
«Не, тата, лепш адпусьцім! Давай разам!»
І мы адначасова засьпявалі тую самую, знаёмую зь дзяцінства кожнаму:
«Бож’я кароўка ляці на небка, там твае дзеткі...»
І паляцела. І паляцела!
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org