— Кто так езьдзіт? — агрэсіўна, з нянавісьцю ў вачах пытаецца аўтасьлесар, які мяняе ў маёй машыне калодкі і кідае зьежджаныя на завэдзганую бэтонную падлогу...
«...
— Я ў цябе грошы пазычаў? — пытаюся я.
— Не... — няўпэўнена адказвае аўтасьлесар.
— Гэта мая машына! Я ежджу на ёй як хачу! Магу разагнацца, ды ў сьцяну! Магу спаліць! Магу — што захачу. Бо — мая! А ты маліся на мяне і такіх як я! Бо дзякуючы нам у цябе ёсьць што рамантаваць!
...»
Яшчэ ў галаве пракручваецца, як гэта прагучала б! Прадчуваю сваю перамогу... а ўслых крыху прысаромлена працягваю руку:
— Вось новыя калодкі...
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org