Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сінічка


Васілій Пяроў, «Птушкалоў» (1870)
Васілій Пяроў, «Птушкалоў» (1870)

Мне гадоў пяць. Гадуюся ў бабулі Ганны. На вуліцы мароз. Пакарміўшы галубоў, іду ў пачатак вёскі. Спыняюся каля крыжа, які ўзвышаецца над гурбай. У крыжавіне дупло. Там нехта сядзіць. Засоўваю руку. Дастаю сінічку. Нясу дадому. Птушка саграваецца і пачынае лётаць, нібыта за ёю ганяецца кот. Бабуля кажа, што сінічка хоча на волю. Мне шкада выпускаць птушку, і я плачу. Бабуля тлумачыць, што птушка ў нас загіне. Я хачу, каб яна жыла, і мы выпускаем яе. Па сёньня, убачыўшы адзінокую сінічку, мне здаецца, што гэта тая сінічка, якую я прыносіў дадому, каб сагрэлася...

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG