Каторы ўжо год працую ў школе і не перастаю зьдзіўляцца! Кожны «пэдсавет» — маленькае тэатральнае відовішча, дзе ты і глядач, і ўдзельнік адначасова. Кожным квадратным сантымэтрам скуры ты адчуваеш усю брыдоту гэтага дзеяньня, але працягваеш паслухмяна сядзець і слухаць! А потым табе ўжо становіцца ўсё роўна, што гавораць, бо засяроджваесься на больш вартых занятках (напрыклад — разгадваеш крыжаванку). Але «прачынаесься» ад выбуху стрыманага рогату (начальства пажартавала)!
А далей ідзе «адкрытае галасаваньне».
«Хто ЗА?»
Большасьць выкідвае руку ўгору!
«Супраць?»
Маўчаньне...
«Хто ўстрымаўся?»
Таксама ніхто не зварухнуўся.
«Дзякуй. Пытаньняў больш няма».
І ўсе з палёгкай разыходзяцца па дамах.
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org