Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: праціўнікі разьдзімаюць тэму расейскіх кібэратак у ЗША


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вялікі шум, падняты вакол кібэратакі расейскіх хакераў супраць амэрыканскіх кампутарных сетак падчас прэзыдэнцкай кампаніі, уяўляе сабой «палітычнае паляваньне на ведзьмаў».

Яго вядуць, паводле словаў Дональда Трампа, яго палітычныя праціўнікі, якія знаходзяцца ў разгубленасьці ў выніку яго перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году.

У інтэрвію газэце The New York Times, якое зьявілася ў пятніцу за некалькі гадзін да сустрэчы Трампа з кіраўнікамі амэрыканскіх выведных службаў, абраны прэзыдэнт паскардзіўся на празьмерную ўвагу, якая, на яго думку, надаецца расейскім кібэратакам ў ЗША. Падобнага ўзроўню публічнай увагі не выклікалі, напрыклад, дзеяньні кітайскіх хакераў, якія ўзломвалі амэрыканскія кампутарныя сеткі, кажа Дональд Трамп: «Чаму ніхто не гаворыць пра гэта? Гэта палітычная паляваньне на ведзьмаў».

Пры гэтым Трамп падкрэсьліў, што ён ня хоча, каб ЗША былі аб’ектам кібэратакі: «Яны ўзломвалі сеткі Белага дому, Кангрэсу. Мы сталі сусьветнай сталіцай хакерства».

Дональд Трамп заявіў, што ён зь нецярплівасьцю чакае сустрэчы з кіраўнікамі амэрыканскай выведкі, на якой яму павінны быць прадстаўлены зьвесткі пра расейскія кібэратакі ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG