Новы год дзецьмі мы любілі найбольш. Бо ялінка, бо сьвяты, бо падарункі...
Але на зімовых канікулах, якія мы нязьменна бавілі ў вёсцы ў дзеда з бабай, з шостага на сёмае увечары мы сядалі за стол накрыты на сене. З дванаццацю стравамі, дзе заўсёды была салодкая куцьця, ламанцы і сьліжыкі, настоеныя на молатым маку, і маленькі кубік прасьвіркі...
Нешта было асаблівае і чароўнае ў гэтым сямейным застольлі.
Неяк я запытаўся ў свайго сябра пра Куцьцю, а ён ніколі яе не сьвяткаваў. І так з большасьцю сяброў з майго дому і школы...
З таго часу Куцьця — таемнае сямейнае сьвята нашай сям’і.
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org