Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будучы прэс-сакратар Трампа сумняваецца ў сувымернасьці пакараньня Расіі


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп гутарыць з журналістамі
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп гутарыць з журналістамі

Адзін зь вядучых памочнікаў абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і яго будучы прэс-сакратар Шон Спайсэр заявіў у нядзелю, што Белы дом, магчыма, несувымерна пакараў Расею, выслаўшы 35 дыпляматаў, якія падазраюцца ў дзейнасьці несумяшчальнай з дыпляматычным статусам.

Шон Спайсэр заявіў праграме тэлеканалу АВС «На гэтым тыдні», што Трамп «задасьць пытаньні амэрыканскім спецслужбам», пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўвёў санкцыі на мінулым тыдні супраць двух расейскіх выведных ведамстваў за хакерства палітычных груп падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Абама таксама абавязаў Расею вызваліць два аб’екты, якія выкарыстоўваюцца дыпляматамі, у рамках ўзмацненьня жорсткасці санкцый у дачыненьні да Расеі.

«Адно з пытаньняў, якое існуе, чаму гэтыя дзеяньні (у адказ) прынялі такі маштаб? 35 чалавек высылаюцца, два аб’екты зачыняюцца і пытаньне ў тым, ці прапарцыйна гэта ўчыненым дзеяньням? Можа быць, гэта было. Можа быць, гэтага не было, але пра гэта трэба падумаць»,- сказаў Спайсэр.

Трамп павінен атрымаць інфармацыю ад прадстаўнікоў амэрыканскай выведнай супольнасьці падчас брыфінгаў на гэтым тыдні пасьля таго, як вернецца ў Нью-Ёрк. У суботу ён паўтарыў свой скептыцызм наконт таго, што Расея нясе адказнасьць за кампутарныя ўзломы электроннай пошты службовых асоб Дэмакратычнай партыі. Ён сказаў, што раскрые наяўную інфармацыю ў гэтым пытаньні ў аўторак ці ў сераду, не ўдаючыся ў падрабязнасьці. Застаецца незразумелым ці паспрабуе ён перагледзець дзеяньні Абамы пасьля ўступленьня на пасаду 20 студзеня.

Спайсэр нагадаў, што пасьля таго, як Кітай у 2015 годзе захапіў інфармацыю аб дзяржаўных службоўцах у ЗША, «ніякіх дзеяньняў публічна прынята не было». Спэцслужбы ЗША лічаць, што ўзлом расейскімі хакерамі кампутараў Дэмакратычнай партыі падчас прэзыдэнцкіх выбараў, дапамог Трампу перамагчы яго суперніцу Гілары Клінтан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG