Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх хакераў абвінавачваюць ва ўзломе амэрыканскіх электрасетак


Амэрыканская энэргетычная кампанія Burlington у штаце Вэрмонт 30 сьнежня паведаміла пра выяўленьне на адным са сваіх ноўтбукаў шкоднага коду, які, паводле дадзеных амэрыканскіх чыноўнікаў, выкарыстоўваюць расейскія хакеры.

Пра гэта паведамляюць шэраг сусьветных і амэрыканскіх СМІ.

Пра факт выяўленьня коду, які мае дачыненьне да расейскай групы хакераў пад назвай Grizzly Steppe, праінфармавалі Дэпартамэнт унутранай бясьпекі ЗША. Паведамляецца, што менавіта гэтая група датычная да цяперашняга ўзлому рэсурсаў Дэмакратычнай партыі ЗША.

Паводле дадзеных Burlington, шкодны код выявілі на ноўтбуку, які ня быў далучаны да абʼяднанай сыстэмы кампаніі, і ўжо «зробленыя неадкладныя меры па ізаляцыі кампутара і прывядзеньня ў гатоўнасьць фэдэральных чыноўнікаў» для прадухіленьня іншых спробаў пранікненьня.

Нягледзячы на тое, што хакеры, хутчэй за ўсё, не распачалі ніякіх дзеяньняў для парушэньня працы сыстэмы, амэрыканскія чыноўнікі разглядаюць любое пранікненьне ў электрычную сыстэму краіны як патэнцыйную пагрозу грамадзянам і эканоміцы. Яны паведамілі, што хакеры ў Вэрмонце, магчыма, тэставалі свае магчымасьці пранікненьня ў частку электрычнай сеткі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG