Беларуская бізнэсоўка Натальля Маковік, якая жыве ў Чэхіі, прыйшла на прыём у Расейскі цэнтар навукі і культуры ў Празе.
«Незразумела, навошта хадзіць на навагоднія ранішнікі ў Расейскі цэнтар навукі і культуры ў Празе. І незразумела, чаму я згадзілася туды пайсьці зь дзецьмі. Усё было прыгожа, традыцыйна, вось толькі навагодні торт у выглядзе танка. Ні ялінкі, ні Сьнягуркі, бог зь імі, крамлём і курантамі — выцерпелі б. Але не, танк. Нават дзеці адмовіліся есьці» — напісала Натальля ў сваім фэйсбуку.