Сустрэў аднаклясьніка. Разгаварыліся, а ён пра свайго сына: на карку набіў маланку, пракалоў нос і язык, а перад людзьмі сорамна бацьку...
Я нагадваю прыяцелю, як моцна ён адрозьніваўся ад «нормы» ў грамадзтве татальнай перамогі «полубоксу». Згадваю яго чорную расьцягнутую кашульку з надпісам Irоn Maiden і чэрапам на ўсе грудзі, з «вожыкам», які ставілі растворам цукру ці мэханічным націраньнем рукой каўтуна.
Сябар мой кажа, што гэта было іншае, а я думаю, што нічога не мяняецца між бацькамі і дзецьмі.
І баюся за сябе. Што праз гады два я ўбачу на галаве ў свайго сына і, галоўнае, як я да гэтага пастаўлюся?
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org