As I lay me down
Heaven hear me now...
Я здалася. Нябёcы цяпер чуюць мяне... Гучыць голас Уiтнi Х’юстан, адной з улюблёных маiх сьпявачак. Пачуцьцёвасьць, лiрызм, каханьне i трагiзм — усё ў гэтым унiкальным голасе.
Самая вялiкая колькасьць узнагарод паводле Кнiгі рэкордаў Гiнэса. Сусьветны посьпех. Багацьце. Яркая, выдатныя зьнешнасьць. Амэрыканская мара ажыцьцявілася! Што яшчэ трэба для шчасьця?
Чаму ж гэты акiян дараваньняў зьмясьцiўся ў маленькай ваннай гатэльнага нумару, дзе згасла яе зорка?
Слухаю чарговую знакамiтую песьню, «I will always love you», гледзячы у вакно на дрэвы, якiя плачуць празрыстымi кроплямi. На двары адлiга, а на душы чамусьцi нейкi сум...
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org