...Калі чую пра «народ» ад уладальнікаў шыкоўных катэджаў вакол менскага праспэкту Пераможцаў, згадваю цётку з Гарадзішчаў, што непадалёк ад тагачасных, у 70-х, урадавых дач. Ці не адна з той вёскі яна трымала карову. Але набыць у яе малака было вельмі цяжка, бо яна разьмяркоўвала пакупнікоў па адным крытэры: доступе да кілбаснага дэфіцыту. Пры гэтым вызначала іх статус адзіным выразам — «міністэрская дрэнь».
Сёньняшняя «міністэрская дрэнь» заклапочаная толькі тым, як выцягнуць з народнай кішэні апошнюю капейчыну, прывабліваючы пернікам «сьветлай будучыні» ў 500 даляраў...
Наўрад ці дастаіцца да гэтай будучыні вялізная, на ўсю краіну, чарга старых ды нямоглых па бутэльку трошкі таньнейшага малака...
Сяргей Ваганаў
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org