У Менску выйшла кніга «Чистая еда» аўтаркі Радыё Свабода Леры Красоўскай.
Выдавецтва «Красико-Принт» анансуе кнігу як «практычны дапаможнік для прыхільнікаў расьліннай ежы».
Лера Красоўская паводле адукацыі дыетоляг. Яна нарадзілася ў Менску, ад 2007 году жыве ў Амстэрдаме, дзе ў яе свая дыеталягічная практыка.
На сайце нашага радыё Лера Красоўская ўжо амаль тры гады публікуе свае парады адносна здаровага харчаваньня. Спачатку яна вяла рубрыку «Бяз чаркі і скваркі», цяпер яе тэксты зьяўляюцца два разы на месяц у нашай рубрыцы «На здароўе!», якая абнаўляецца тры разы на тыдзень.