Мы адказваем за тых, каго прыручылi.
(Экзюпэры)
Пранiзьлiва сумныя вочы. Яны глядзяць на кожнага, хто выходзiць з крамы. Маўклiвыя. Умольныя. З затоенай надзеяй на кавалачак ежы. Iх немагчыма не заўважыць. Але людзi iдуць мiма...
Жучкi, Рэксы... Не, у iх няма iмёнаў. Няма дому. Няма ежы. Няма гаспадара, дзеля якога яны здольныя аддаць жыцьцё. Iх жа нiхто не абаронiць, калi iх забiваюць. Яны — НIЧЫЙНЫЯ!
Мы шмат гаворым аб дэмакратычным грамадзтве, але цi ўсе разумеем, што дэмакратыя гэта ня толькi законы? Гэта — склад розуму, склад душы, выяўлены ў стаўленьні людзей ня толькi адзiн да аднаго, але i да «братоў нашых меншых».
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org