Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Youtube могуць прымусіць пакінуць Расею, — «Коммерсантъ»


Мэдыякамунікацыйны саюз Расеі распрацаваў законапраект аб абмежаваньні 20% замежнага ўдзелу ў аўдыёвізуальных сэрвісах (як цяпер абмяжоўваюцца СМІ), што можа вымусіць найпапулярнейшы відэахостынг сьвету Youtube пакінуць краіну, піша расейскі «Коммерсантъ».

Законапраект унесьлі ў Дзяржаўную Думу 25 лістапада. Калі ён будзе прыняты, кантэнт замежных анлайн-кінатэатраў і тэлеканалаў, верагодна, давядзецца разьмяшчаць за межамі Расеі, але ён застанецца дасяжным для расейцаў — проста будзе ісьці павольней (як вонкавы, а ня ўнутраны трафік).

Як заяўляе выданьне са спасылкай на ўласныя крыніцы, праз законапраект, што ініцыявала «Газпром-Медиа» і «СТС Медиа», у саюзе ідуць спрэчкі, а апэратары МТС і «Вымпелком» настойваюць на абмеркаваньні дакумэнту з удзелам анлайн-кінатэатраў, на якія законапраект таксама распаўсюджваецца — гаворка ідзе пра сэрвісы, штодзённая аўдыторыя якіх у Расеі перавышае 100 тысяч чалавек альбо ў суб’екце Расейскай Фэдэрацыі — 20 тысяч чалавек.

Каб выканаць патрабаваньні, прапісаныя ў законапраекце, кампаніі Google (уладальніку Youtube, што ўваходзіць у холдынг Alphabet) давядзецца ствараць у Расеі дадатковую інфраструктуру альбо сыходзіць з краіны, што ў сваю чаргу ўдарыць па расейскіх правайдэрах і апэратарах — 30% трафіку іхных абанэнтаў прыпадае на Youtube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG