Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі блякаваньне LinkedIn у Расеі


Урад Злучаных Штатаў «глыбока занепакоены» рашэньнем заблякаваць на тэрыторыі Расеі базаваную ў ЗША сацыяльную сетку для пошуку дзелавых кантактаў LinkedIn.

Прэсавая сакратарка амбасады ЗША ў Маскве Марыя Ольсан 18 лістапада сказала агенцтву ТАСС, што гэтае рашэньне стварае небясьпечны прэцэдэнт, які можна скарыстаць, каб закрыць любы сайт, на якім ёсьць інфармацыя пра расейскіх крыстальнікаў.

Ольсан назвала «антыканкурэтным і контрапрадукцыйным» расейскі закон 2014 году, які абавязвае ўсе сайты трымаць асабістую інфармацыю пра расейскіх карыстальнікаў на сэрвэрах на тэрыторыі Расеі. Паводле гэтага закону, «Роскомнадзор» 17 лістапада запатрабаваў абмежаваць доступ да LinkedIn.

LinkedIn — сацыяльная сетка для пошуку працы і ўстанаўлення дзелавых кантактаў. У ёй зарэгістраваныя больш за 400 мільёнаў карыстальнікаў, якія прадстаўляюць 150 галін бізнесу з 200 краін.

У сувязі з блякаваньнем на тэрыторыі Расеі LinkedIn прапанавала карыстальнікам атрымаць назад грошы за платныя паслугі. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, якое кампанія разаслала расейскім карыстальнікам.

У сацыяльнай сетцы паабяцалі працягнуць перамовы з «Роскомнадзором» аб зняцьці блякіроўкі. Профілі расейскіх карыстальнікаў у LinkedIn захаваюцца, працадаўцы па-за межамі Расеі па ранейшаму будуць мець да іх доступ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG