Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самі па сабе


Маргерыт Жэрар, «Падмацунак ката».
Маргерыт Жэрар, «Падмацунак ката».

Не сьпяшаючыся iду па вузкай дарожцы старажытнага парку. Побач з гэтымі магутнымі, велiчнымi дрэвамі я заўсёды адчуваю спакой i нейкую ціхую радасьць.

Ранiца дыхае зімовым марозікам. Часам пад нагамі храбусьцяць тонкім шклом учорашнія лужынкі, парыпвае пашэрхлая за ноч трава. «І лісьце жоўтае, апалае на сьцежку, заслала покрывам замёрзлую траву...» — мiжволi складваецца ў галаве.

Наперадзе на дарожцы зьявілася суседзкая котка. Iдзе насустрач. Таксама не сьпяшаючыся. Зь відавочнай годнасьцю. Як гаспадыня парку, азірае навакольле.

Сустрэлiся.

— Прывiтаньне, суседка!

— М-р-р...

Дазволiла сябе пагладзiць. Потым кожная з нас пайшла сваёй дарогай, бо мы гуляем самi па сабе. Так нам абедзьвюм падабаецца.

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG