Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць падлетка за зьбіцьцё АМАПу. Пракурор патрабуе 2 гады абмежаваньня волі. Жывы рэпартаж

У судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядаецца справа 17-гадовага Аляксандра Харуты, зьбітага і зьняважанага міліцыянтамі, якога яны ж абвінавацілі ў гвалце.

Пракурор папрасіла для Аляксандра Харуты 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаӯленьня волі.Аляксандар абвінавачваецца паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

18 ліпеня Аляксандар разам з такім жа непаўналетнім сябрам былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу за знаходжаньне ў нецьвярозым стане ў грамадзкім месцы. Паводле падлеткаў, пры затрыманьні міліцыянты неправамерна прымянілі фізычную сілу, а па дарозе ў Цэнтральны РУУС Менску пагражалі сэксуальным гвалтам і памачыліся на твар затрыманаму. У сваю чаргу, сьледзтва сьцьвярджае, што Аляксандар «нанёс старэйшаму прапаршчыку міліцыі Шарко ня менш за адзін удар кулаком у вобласьць галавы», што і стала падставай для завядзеньня крымінальнай справы.

На працэсе прысутнічаюць: супрацоўнікі АМАП, якія, паводле вэрсіі сьледзтва, пацярпелі ад дзеяньняў хлопцаў; абвінавачваны, сьведкі з абодвух бакоў. Таксама ў суд прыйшлі бацькі, сваякі падлетка, праваабаронцы.

Свабода вядзе анлайн-рэпартаж з судовага пасяджэньня.

«Я ляжаў тварам на падлозе, калі адзін зь іх расшпіліў шырынку» — падлетак, зьбіты АМАПаўцамі

11:26 31.10.2016

Шарко сказаў, што Аляксандар ударыў яго з крыкам «Валі мусароў!», што выклікала сьмех у залі.

11:32 31.10.2016

Пачаўся допыт сьведкаў

Шарко скончыў даваць паказаньні. Аляксандар адрэагаваў на ягоныя паказаньні: «Шарко мяне агаворвае». У залю запрасілі сьведкаў-супрацоўнікаў АМАП. Першым гаворыць Рутчанкаў.

Рутчанкаў ня можа прыгадаць прозьвішча калегі, зь якім патруляваў вуліцу тым вечарам. Судзьдзя Есьман падказвае Рутчанкаву прозьвішча.

11:34 31.10.2016

Рутчанкаў: «Мы знайшлі пустыя кубачкі з-пад гарэлкі ў партфэлі хлопцаў»

Аляксандар: «Кубачкі мы выкінулі ў траву адразу ж, як выпілі. У партфэлі іх не было».

11:36 31.10.2016

Словы пра пагрозу сэксуальнага гвалту, пра якую раней падлетак распавядаў журналістам і праваабаронцам, дагэтуль не прагучалі ў залі суду.

11:41 31.10.2016

У залю запрасілі наступнага сьведку, АМАПаўца Ігара Любачанінава (кіроўца аўтазаку).

11:44 31.10.2016

Любачанінаў: «Я знаходзіўся ў аўтазаку, за стырном, я ня бачыў, што адбывалася ўнутры». Дадае, што ня памятае, ці рабіў рэзкі паварот.

11:46 31.10.2016

Запрасілі наступнага сьведку, камандзіра аддзяленьня АМАП, Алега Жука.

11:54 31.10.2016

У залю заходзіць наступны сьведка: таксама супрацоўнік АМАП Андрэй Антановіч.

12:00 31.10.2016

У залю запрасілі сьведку абароны, непаўналетняга Мікіту Мацілайнэна.

12:05 31.10.2016

Мацілайнэн: «Спачатку міліцыянты пачалі зьбіваць нас, пасьля...я так зразумеў... Саша ўдарыў аднаго зь іх». Але Мацілайнэн ня бачыў гэтага.

12:16 31.10.2016

Выступае наступны сьведка, Аляксандар Стасевіч, вучань 9-й клясы адной з гімназій. Яму 15 год. Стасевіч знаходзіўся ў тым жа аўтазаку. Яго разам з 2 сябрамі затрымалі, калі яны лазалі па даху футбольнага манежу.

На момант затрыманьня Харуты і Мацілайнэна хлопец быў унутры аўтазаку.

12:18 31.10.2016

Выступае наступны сьведка, сябар Стасевіча, Данііл Мудры. Ён таксама сьведчыць, што Харута ўдарыў АМАПаўца ў сківіцу аднойчы, а тыя ў адказ пачалі зьбіваць Харуту і Мацілайнэна.

12:21 31.10.2016

Суд перайшоў да разгляду пісьмовых сьведчаньняў, сярод якіх даведка аб цялесным пашкоджаньні Шарко: ступень цяжкасьці пашкоджаньняў не называецца.

12:36 31.10.2016

Выступае маці — уся ў сьлязах

Пачала выступаць законная прадстаўніца Аляксандра Харуты, ягоная маці Ірына Махнач. Жанчына заплакала каля стойкі і ўрэшце пакінула залю ў сьлязах.

12:41 31.10.2016

10-хвілінны перапынак.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG