Адвакат патлумачыў, чаму не гаворыць пра пагрозы сэксуальнага гвалту
Мацкевіч: «Факт таго, што АМАПавец памачыўся на падлетка і пагражаў яго згвалціць, мусіць быць выдзелены ў асобную вытворчасьць і разглядацца судом асобна. Сёньня я як адвакат не зацікаўлены ў тым, каб агучваць гэта.»
Паседжаньне аднавілася. Маці Аляксандра вярнулася ў залю суду і дае паказаньні.
Маці просіць суд дадаць да справы хадайніцтва аб вызваленьні Аляксандра ад крымінальнай адказнасьці. Хадайніцтва маці дадалі да справы.
Пачаліся судовыя спрэчкі.
Пракурор папрасіла для Харуты 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаӯленьня волі #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Пракурор папрасіла для Харуты 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаўленьня волі — так званай хатняй хіміі.
Апошняе слова Аляксандра праз сьлёзы: "Я прызнаю, што недапушчальна знаходзіцца ӯ стане алкагольнага ап'яненьня ў грамадзкім месцы" #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Судовае паседжаньне скончылася. Прысуд будзе абвешчаны заўтра а 10.00.
Маці Аляксандра: «Сын — спакойны, добры хлопчык, я заўжды атрымлівала падзякі і граматы ў школе ад настаўнікаў. Я не ўяўляю, як такое магло адбыцца».
На пытаньне Свабоды, ці лічыць ён суд справядлівым, Аляксандар адказаў: «Не». Больш жаданьня гутарыць з прэсай у яго і маці няма.
Пацярпелыя пакінулі суд адразу, адмовіўшыся ад камэнтару журналістам.