Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць падлетка за зьбіцьцё АМАПу. ФОТА

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачынаецца разгляд справы 17-гадовага Аляксандра Харуты, зьбітага і зьняважанага міліцыянтамі, якога яны ж абвінавацілі ў гвалце.

Аляксандар абвінавачваецца паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

18 ліпеня Аляксандар разам з такім жа непаўналетнім сябрам былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу за знаходжаньне ў нецьвярозым стане ў грамадзкім месцы. Паводле падлеткаў, пры затрыманьні міліцыянты неправамерна прымянілі фізычную сілу, а па дарозе ў Цэнтральны РУУС Менску пагражалі сэксуальным гвалтам і памачыліся на твар затрыманаму. У сваю чаргу, сьледзтва сьцьвярджае, што Аляксандар «нанёс старэйшаму прапаршчыку міліцыі Шарко ня менш за адзін удар кулаком у вобласьць галавы», што і стала падставай для завядзеньня крымінальнай справы.

XS
SM
MD
LG