17-гадовы Аляксандар, якога абвінавачваюць па артыкуле 364 КК РБ, ужо у будынку суду разам з бацькамі і адвакатам… https://t.co/11TZn9XN4E
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
@svaboda АМАПаўуы, якїя, меркавана зьняважылі хлопцаў. #судАМАП https://t.co/aGvgSRPx4D
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
@svaboda Міліцыянт Алег Шарко. Паводле Аляксандра, ён памачыўся на яго ў аўтазаку #судАМАП https://t.co/eQHTewPr9f
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
@svaboda Судовае паседжаньне пачалося. Судзьзя Есьман забараніў фота і відэа здымку #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Па просьбе бацькоў твар падлетка схаваны.
У якасьці пацярпелага на судзе прысутнічае супрацоўнік АМАП Алег Шарко. Ён адмовіўся гаварыць з прэсай.
Супрацоўнік АМАП Алег Шарко, паводле затрыманых ім хлопцаў, мачыўся Аляксандру на галаву. Цяпер ён пацярпелы ў судзе.
Судзьзя Валеры Есьман забараніў фота- і відэаздымкі. Адзін сьведка з боку пацярпелага (адзін з тых АМАПаўцаў) адсутнічае, бо знаходзіцца ў адпачынку.
Непаўналетні Аляксандар не прызнаў сябе вінаватым. Суд хоча дапытаць яго перш, чым сьведкаў і пацярпелага. Адвакат супраць. #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Нягледзячы на пратэст адваката і бацькоў, Аляксандар Харута пачаў даваць паказаньні па рашэньні судзьзі Есьмана. #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Тым часам сьведка абароны (непаўналетні сябар Аляксандра Мікіта Мацілайнэн) чакае ў калідоры. #судАМАП https://t.co/vPVoo1I2Iy
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Аляксандар сьведчыць суду: «Кантакт з Шарко быў, але не наўмысны. Калі я прыўзьняўся, схапіўся за яго, каб ня ўпасьці. Тады Шарко пачаў зьбіваць мяне. Таксама ўжываў спэцсродкі».
У пацярпелага Шарко пытаньняў да абвінавачанага няма.
Адвакат Мацкевіч запытвае, ці ўжывалі міліцыянты нецэнзурную лаянку пры затрыманьні. Аляксандар: «Так».
Пацярпелы АМАПавец.
Судзьзя Есьман - Аляксандру: "Вось бачыце, паспрабавалі гарэлку і адразу ў непрыемную гісторыю патрапілі" #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Судзьдзя Есьман запытвае ў Аляксандра: «Навошта Вы ўзьняліся ў аўтазаку, Вы што, не маглі сказаць седзячы, што вам кепска? Сядзіце і гаварыце».
Пасьля судзьдзя спыняе Аляксандра на паўслове падчас паказаньняў.
Пацярпелы Шарко пачаў даваць паказаньні. Кажа, што ён ужо звольніўся з АМАПу і цяпер беспрацоўны. #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016
Судзьдзя Есьман запытаў у Аляксандра: «Якія ў Вас ёсьць захапленьні, акрамя як гарэлку спрабаваць?».
Пацярпелы Шарко: "Харута нанёс мне адзін удар у губу з крыкам "Валі мусароў" #судАМАП
— Радыё Свабода (@svaboda) 31.10.2016