Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муха


Уінслаў Гомэр, «Каля акна» (1872)
Уінслаў Гомэр, «Каля акна» (1872)

Сёлета зiма рана даслала свае прывiтаньне. Сярэдзiна кастрычнiка. Рэзка пахаладала. Зьнянацку шэрае iмглiстае воблака рассыпала празрысты калючы сьняжок. Нiбы найдрабнейшае, зiхоткае шкло закруцiлася у паветры. Дзiўны танец скончыўся гэтак жа раптоўна, як i ўзьнiк, пакiнуўшы вестку, што зiма ужо ў дарозе.

Па шыбе, ледзьве перасоўваючы лапкi, паўзе муха. Сонная. Нечакана на падваконьнiк прыляцела сiнiчка. Зь яўнай цiкавасьцю глядзiць на муху. Потым дзяўбе па шыбе. Муха упала лапкамi угору, нiбы з перапуду страцiўшы прытомнасьць. Прыстукнуць яе? Ладна ужо, ляжачых ня б’ем. Я аднесла кузурку ў калiдор. Няхай тамака да вясны ў якiм-небудзь кутку сустракае царства Гiпноса.

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG