Кожнага ранку а шостай на вёсцы мяне будзіў певень. Яго кукарэканьне мяне раздражняла і хацелася адкруціць яму галаву.
Пасьля прыезду ў горад мне не хапае яго сьпеву і паху вёскі. Нам, гарадзкім жыхарам, пахі вёскі запомніліся па-рознаму: камусьці вёска пахне яблыкамі ды сенам, а камусьці — сьмярдзіць гноем.
Для мяне вёска — гэта ранак, певень і пах яек. Гарадзкія яйкі я ня надта люблю, а ў вёсцы яны пахнуць па-асабліваму.
А певень — спытаеце вы? Певень ў горадзе — гэта назва крамы і цукеркі, а таксама ранішняя мэлёдыя будзільніка ў тэлефоне.
Андрэй Мялешка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org