Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Польшчы й Беларусі ўсклалі кветкі на магілу Тамаша Зана


Тамаш Зан, партрэт пяра Валенція Ваньковіча
Тамаш Зан, партрэт пяра Валенція Ваньковіча

Памяць заснавальніка Таварыства філяматаў ушанавалі амбасадар Конрад Паўлік і дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі Беларусі Сяргей Вечар.

У вёсцы Смаляны Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці амбасадар Польшчы й прадстаўнікі мясцовых уладаў ушанавалі памяць паэта Тамаша Зана. Урачыстасьць была прымеркаваная да 220 гадавіны народзінаў паэта, паведамляе Польскае радыё.

Амбасадар Польшчы Конрад Паўлік заявіў, што вельмі ўсьцешаны тым, што беларусы захоўваюць памяць пра вядомага ў Польшчы паэта, сябра Адама Міцкевіча й Яна Чачота, заснавальніка Таварыства філяматаў. Ён падзякаваў мясцовым уладам за тое, што даглядаюць магілу Тамаша Зана.

Дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі Беларусі Сяргей Вечар, прысутны на цырымоніі, зазначыў, што веды пра паэта-рамантыка трэба пашыраць у Беларусі. Ён паведаміў, што міністэрства культуры разгледзіць пытаньне ўшанаваньня памяці Тамаша Зана ў вёсцы Какоўчына (Кахачын), дзе быў маёнтак Занаў.

Тамаш Зан (1796-1855) быў паэтам-рамантыкам, адным са стваральнікаў Таварыства філяматаў. За ўдзел у антыцарскім вызвольным руху быў сасланы на Ўрал, дзе праводзіў геалягічныя дасьледаваньні. Пасьля сямігадовай ссылкі вярнуўся на Радзіму. Тамаш Зан першым з кола віленскіх паэтаў пачаў актыўна вывучаць беларускую народную творчасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG