Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліенку пакаралі зьняволеньнем з адтэрміноўкай і вызвалілі ў судовай залі пад воклічы «Жыве Беларусь!»

абноўлена

Зьміцер Паліенка. Першыя хвіліны на волі. Відэа з суду
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:52 0:00

Зьміцер Паліенка. Першыя хвіліны на волі. Відэа з суду

Грамадзкі актывіст, удзельнік красавіцкай акцыі раварыстаў «Крытычная маса» Зьміцер Паліенка асуджаны Цэнтальным судом Менску на 2 гады зьняволеньня з двухгадовай адтэрміноўкай.

Яго прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт. Суд пастанавіў вызваліць Зьмітра Паліенку з-пад варты проста ў судовай залі.

Выхад актывіста з жалезнай клеткі прысутныя сустрэлі аплядысмэнтамі і воклічамі «Жыве Беларусь!» Былому вязньню перадалі торт.

Зьміцер Паліенка быў затрыманы пасьля разгону акцыі «Крытычная маса» 29 красавіка і з таго часу быў за кратамі. Як стала вядома на судзе, які адбываўся 11 кастрычніка, ужо ў пачатку сьледзтва Зьміцер Паліенка прызнаў, што парушаў правілы дарожнага руху, калі браў удзел у акцыі раварыстаў, але не прызнаў сябе вінаватым у нападзе на міліцыянта і нанясеньні яму шкоды. Падчас працяглага сьледзтва сваіх паказаньняў Паліенка не зьмяніў, а на судзе ўвогуле адмовіўся іх даваць. У апошнім слове на працэсе Зьміцер назваў дзейны палітычны рэжым у Беларусі дыктатурай і заявіў, што яго перасьледуюць за палітычную барацьбу з рэжымам. Зьяўленьне ў абвінавачаньні эпізоду пра нібыта распаўсюд ім парнаграфічных матэрыялаў Паліенка палічыў дадатковай помстай яму за палітычную актыўнасьць. Зьміцер заявіў, што ніколі не распаўсюджваў парнаграфіі.

Пасьля выхаду на волю Зьміцер Паліенка падзякаваў усім, хто аказваў яму падтрымку, і заявіў, што будзе абскарджваць прысуд, бо па-ранейшаму ня лічыць сябе вінаватым. Таксама актывіст зьбіраецца абскардзіць пастанову суду аб прымусовым накіраваньні яго на лячэньне ад алькагалізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG