Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэтнікам абяцаюць падвысіць заробак у наступным годзе на 9%


Гэта прадугледжана праектам рэспубліканскага бюджэту на 2017 год, сказала журналістам у Менску намесьніца прэмʼер-міністра Беларусі Натальля Качанава.

Качанава сказала, што рэспубліканскі бюджэт на наступны год захавае сацыяльную накіраванасьць, перадае БелТА.

У 2016 годзе ўлады абяцалі бюджэтнікам падвысіць заробкі на 13%. Пазьней зьявілася інфармацыя, што падвышаць заробкі бюджэтнікам будуць за кошт скарачэньня іхных калегаў. Як гаворыцца ў пастанове Савета міністраў № 300 ад 12 красавіка, падвышальныя каэфіцыенты да акладаў бюджэтнікаў у 2016 годзе будуць выстаўляцца за кошт сродкаў, якія вызваліліся ў выніку аптымізацыі структуры і скарачэньня колькасьці бюджэтнікаў, а таксама эканоміі іншых сродкаў.

У 2016 годзе плянуецца ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні 12%. Улады плянуюць, што ў 2017 годзе інфляцыя не павінна перавысіць 9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG