Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч заклікае сёньня на пікет, а вакол ягонага дома ўжо дзяжурыць міліцыя


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў у сваім Фэйсбуку, што ў двары ягонага дома дзяжурыць міліцыя — актывіст не выключае, што ён будзе затрыманы напярэдадні сёньняшняга пікета.

Зьміцер Дашкевіч згадвае, што ўжо традыцыйна ў дзень акцыі яго затрымліваюць, вязуць у РУУС, дзе ён праводзіць паўдня. Але потым, калі заплянаваная акцыя ўжо сканчаецца, яго адпускаюць без складаньня пратаколу. Ён не выключае, што і сёньня паўтарыцца такі ж сцэнар.

«І вось сёньня, за дзьве гадзіны да адкрыцьця пікету па публічным падпісаньні за #нашсцяг воўчая зграя кружыць вакол нашай хаты і покліч да матэрыялізацыі пачынае напаўняць усю маю сутнасьць. Калі я зьнікну ізноў, не хвалюйцеся — яшчэ ніколі не было так, каб я не матэрыялізаваўся на якім-небудзь выхадзе якога-небудзь РАУСа», — піша ён у Фэйсбуку.

Сёньня а 12-й каля «Цэнтральнага» ўнівэрсаму заплянаваны пікет Зьмітра Дашкевіча па зборы подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Свабода будзе весьці жывую трансляцыю зь пікету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG