Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разінавыя сапагі


Лаўрэнціюс дэ Вальталіна, Гэнрык Алеманскі з сваімі студэнтамі, XIV стагодзьдзе
Лаўрэнціюс дэ Вальталіна, Гэнрык Алеманскі з сваімі студэнтамі, XIV стагодзьдзе

Многія мае сябры прыйшлі да беларускасьці дзякуючы руплівым стараньням настаўнікаў роднай мовы, якія некалькі разоў на тыдзень прышчаплялі ім любоў і павагу да спадчыны, што засталася ад прадзедаў спакон вякоў. Пасьля такіх прышчэпак не заставалася іншага шляху, як падавацца па заканчэньні школы на філфак. Тут, на філфаку, у валадарстве Слова, думалі перад першай парай па беларускай мове наіўныя пашаноўнікі Купалы — нас чакаюць нязьведаныя крыніцы мудрасьці, зь якіх уволю нап’ёмся, натолім урэшце смагу пазнаньня! Але ў аўдыторыю заходзіла кабеціна, віталася «Здрасьця!» і прапаноўвала напісаць дыктоўку. Дыктавала чамусьці не з падручніка — хутчэй аднекуль са столі: «Хлопец стаяў у разінавых сапагах...»

Анатоль Брусевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG