Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вярніся я ва ўчорашні дзень, была б больш жорсткай», — назіральніца, якая здала дакумэнты на знак пратэсту


Скандал на ўчастку: сябра камісіі здала пасьведчаньне і сышла
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00

Скандал на ўчастку: сябра камісіі здала пасьведчаньне і сышла

На ўчастку № 425, што ў менскай сярэдняй школе № 159, вынікі датэрміновага галасаваньня ад ЦВК і падлікі назіральнікаў не супалі: 568 чалавек паводле камісіі, 279 — у назіральнікаў.

Незалежны сябра камісіі Ядвіга Ўгольнік спрабавала зьвярнуць на гэта ўвагу камісіі, але старшыня камісіі, дырэктар школы Іна Богдан пачала крычаць на яе, абражаць. Пасьля скандалу Ўгольнік здала сваё пасьведчаньне сябра камісіі і пакінула выбарчы ўчастак, як ёй «прапаноўвалі» іншыя сябры камісіі.

«Туды моцных не прапускаюць. Некага абралі, каго можна паказаць: глядзіце, мы абралі апазыцыю. Але, я думаю, гэта людзі ня вельмі моцныя, такое маё меркаваньне», — кажа Свабодзе Ядвіга Ўгольнік раніцай пасьля інцыдэнту.

Ці магла б яна як сябра камісіі паўплываць на падлік галасоў на ўчастку, калі б засталася?

«Я ня ведаю. Сябры ўчастковай камісіі ня маюць права пісаць скаргі, яны пішуць „асобную думку“, — тлумачыць Угольнік. — Я накідала чарнавік асобнай думкі, думала падаць. Думала, калі мне дадуць стос бюлетэняў, паказаць гэта ўсім, каб далі магчымасьць.

Але, мяркую, больш ніхто б так не зрабіў, бо ўсе ў асноўным працуюць настаўнікамі ў гэтай школе, у гэтага дырэктара, а ён сябра „Белай Русі“. А якраз кандыдат зь „Белай Русі“ і перамог, і прасунулі яго».

Нягледзячы на ўчорашнюю гісторыю, Угольнік зьбіраецца пайсьці ў назіральнікі на наступных выбарах:

«Я думаю, у назіральнікі мяне прапусьцяць, а ў камісію... Я ўжо буду асобай забароненай. Але назіральнікам я буду, — кажа яна. — Бо яшчэ ўчора была такая думка, што можа на гэтым участку такая сытуацыя складаная, што можа я такая наіўная, бо чакаю, што будзе справядліва. Але сёньня, наадварот, думаю, што вярніся я ва ўчорашні дзень, была б больш жорсткай».

Яна кажа, што выбары прайшлі «як звычайна і нават горш», зьвяртае ўвагу на выпадкі выдаленьня назіральнікаў, у тым ліку ўсіх назіральнікаў і журналістаў на адным з участкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG