Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта можа прывесьці да грамадзянскай вайны ў Беларусі, — Калякін пра выбары


Піравай перамогай для ўлады назваў вынікі фармаваньня Палаты Прадстаўнікоў 6-га скліканьня старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін.

На прэсавай канфэрэнцыі, якую праводзілі сёньня прадстаўнікі кампаніі «За справядлівыя выбары 2016», Сяргей Калякін сказаў:

Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

«Партыя ўлады заганяе людзей у цяжкае становішча. Я не выключаю, што гэта можа ўрэшце рэшт прывесьці да грамадзянскай вайны ў Беларусі. Паглядзіце на выбары ў 105-й акрузе. Там балятаваліся эканаміст Віктар Цярэшчанка і сьпявачка Ірына Дарафеева. Зразумела, што ў той складанай сытуацыі, якая цяпер існуе ў эканоміцы Беларусі, перамагчы павінен быў бы эканаміст, а раптам перамагае сьпявачка. Гэта не азначае, што ў галовах беларусаў усё зьмяшалася ці зьмянілася. Беларусы нармальныя людзі, але ўлада вырашыла правесьці свайго кандыдата, нягледзячы на думкі людзей. І я думаю, што такая перамога цалкам стане піравай перамогай».

Адказваючы на пытаньне Свабоды, чаму менавіта Алена Анісім і Ганна Канапацкая сталі прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці ў парлямэнце новага скліканьня, нацыянальны каардынатар кампаніі Віктар Карняенка сказаў так:

Віктар Карняенка
Віктар Карняенка

«Я думаю, што гэтыя людзі невыпадкова патрапілі ў склад парлямэнту. Гэтыя дзьве жанчыны безумоўна прытрымліваюцца дэмакратычных поглядаў, але яны нічым не заплямілі сябе ў вачах улады, найперш радыкальнымі выказваньнямі. Таму іх так свабодна прапусьцілі. Я кажу „прапусьцілі“, таму што менавіта ў акрузе, дзе абіралася Ганна Канапацкая, мы назіралі за вынікамі выбараў на двух участках. І вось нашыя назіральнікі заявілі: сумленнага падліку галасоў на гэтых участках не было. Магчыма, такога справядлівага падліку не было і ва ўсёй акрузе».

Другі нацыянальны каардынатар кампаніі Валер Ухналёў у сваім выступе сказаў, што ўлады фактычна не зьмянілі практыку правядзеньня выбараў у параўнаньні зь мінулай кампаніяй 2012-га году. Наадварот, па некаторых аспэктах, напрыклад, фармаваньні камісіяў, яны занялі яшчэ больш жорсткую пазыцыю, чым чатыры гады таму. Галоўны ж вынік мінулых выбараў, на думку Валера Ўхналёва, у тым, што дадзеныя, якія абнародавала ўлада, шмат дзе не супадаюць з сапраўдным волевыяўленьнем беларускага народа.

Валер Ухналёў
Валер Ухналёў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG