Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія «Права выбару» не прызнае выбары сумленнымі


Дзяніс Садоўскі
Дзяніс Садоўскі

Прадстаўнік кампаніі «Права выбару» Дзяніс Садоўскі ахарактарызаваў мінулую выбарчую кампанію:

«Мы маем 23 старонкі справаздачы. Гэта справаздача за ўвесь пэрыяд выбараў. Адметнасьць кампаніі „Права выбару“ — тое, што было арганізавана татальнае назіраньне на 10 акругах, там былі назіральнікі на ўсіх участках.

Мы не прызнаем выбары сумленнымі. На усіх 10 акругах зафіксаваныя грубыя парушэньні, мы ня можам лічыць выбары сапраўднымі.

Мы зафіксавалі ціск на зьбіральнікаў подпісаў, цэнзуру што да тэлевыступаў і публікацыяў у дзяржаўных СМІ, выкарыстаньне адміністратыўнага рэсурсу для праўладных кандыдатаў, фальсыфікацыю яўкі на датэрміновым галасаваньні, заніжэньне сьпісавай колькасьці выбарнікаў (былі выпадкі, калі колькасьць была зьніжаная на 40-50 адсоткаў), прымус на датэрміновым галасаваньні, выкарыстаньне „карусэляў“.

Падчас падліку галасоў не выконваліся нават мінімальныя патрабаваньні ЦВК — назіральнікі ня бачылі, як лічылі галасы. У нас сытуацыя нават горш, чым ва Ўкраіне і Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG