Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім і Ганна Канапацкая.
Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

Па выніках выбараў дэпутатамі сталі Канапацкая з АГП і Анісім з ТБМ

Упершыню з 2004 года ў беларускім парлямэнце будуць апазыцыйныя дэпутаты: Ганна Канапацкая з АГП і Алена Анісім з ТБМ. Гэта стала вядома па выніках выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 11 верасьня. Усяго абрана 110 дэпутатаў, абсалютная большасьць ляяльныя да ўлады.

За выбарамі назіралі 827 міжнародных назіральнікаў — ад СНД, БДІПЧ АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дыпляматычнага корпусу, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

17:02 11.9.2016

Асноўная праблема на выбарах — маніпуляцыі зь яўкай, — назіральнікі

Нацыянальны каардынатар кампаніі «Права выбару-2016» Дзяніс Садоўскі распавёў Свабодзе пра асноўныя парушэньні, зафіксаваныя падчас датэрміновага галасаваньня.

17:04 11.9.2016

На закрытым участку № 60 па Аўтазаводзкай акрузе № 92 у 10-й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску яўка выбаршчыкаў склала 100% — прагаласавалі ўсе 605 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Такім чынам атрымліваецца, што стан здароўя ўсіх пацыентаў 10-й клінічнай бальніцы, дзе ёсьць сем хірургічных аддзяленьняў і яшчэ два аддзяленьні анэстэзіялёгіі і рэанімацыі, дазволіў ім прыняць удзел у выбарах. На гэтым участку ўжо вядомы вынік галасаваньня — перамог дырэктар рысорнага заводу ААТ «МАЗ» Валеры Курсевіч, які набраў 351 голас. А вось старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч атрымаў паводле пратаколу толькі 45 галасоў.

17:04 11.9.2016

Выбары амаль адбыліся ў Менску

Паводле толькі што апублікаваных зьвестках ЦВК, на 16:00 на выбарах у Палату прадстаўнікоў прагаласавалі 60,87% выбарнікаў. Цяпер лідэр — Віцебская вобласьць з 67,70%, а найменшая яўка ў Менску, 49,71%.

17:53 11.9.2016

Віцебскіх выбарцаў ня вабяць ні галасаваньне, ні буфэт

Назіральнікі адзначаюць невысокую актыўнасьць на выбарчых участках. Ужо з самай раніцы па кватэрах выправіліся групы са скрынямі для галасаваньня, бо на ўчасткі ня дужа сьпяшаўся нават «самы надзейны электарат» — пэнсіянэры.

17:56 11.9.2016

Ярмошына пра атмасфэру страху на выбарах: «Гэта па частцы апазыцыі»

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына аспрэчыла меркаваньне назіральніка Паўла Знаўца пра тое, што на выбарах пануе атмасфэра страху, а датэрміновае галасаваньне суправаджалася запалохваньнем выбарцаў.

18:09 11.9.2016

У Каліноўскай акрузе галасаваць прыйшлі пэрсанажы «Зорных войнаў»

У Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 Менску на выбарчыя ўчасткі прыйшлі два чалавекі, апранутыя як пэрсанажы «Зорных войнаў»: Дарт Вэйдэр і імпэрскі штурмавік.

18:45 11.9.2016

Кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 97 Менску Тацяна Караткевіч паведаміла Свабодзе, што аднаго з назіральнікаў ад кампаніі «Гавары праўду» міліцыя вывела з выбарчага ўчастку:

«У маёй акрузе на ўчастку, які знаходзіцца ў школе № 62, улады робяць усе намаганьні, каб пазбавіць гэтыя ўчасткі незалежных назіральнікаў. Сёньня мы там пакінулі ў якасьці назіральніка давераную асобу Жану Семянтовіч. Яе толькі што міліцыя вывела з выбарчага ўчастку, абвінаваціўшы ў тым, што яна вяла незаконную відэаздымку. Прычым яна казала, што гатовая паказаць свой тэлефон, што яна насамрэч нічога не здымала. То бок яны робяць усё, каб на падлік галасоў увогуле нікога не засталося зь незалежных назіральнікаў».

19:14 11.9.2016

Прагаласавалі дзьве траціны выбарнікаў — ЦВК

Паводле толькі што апублікаваных зьвестак ЦВК, на выбарах у Палату прадстаўнікоў прагаласавала 67,66% выбарнікаў. У лідэрах па-ранейшаму Віцебская вобласьць (74,64%), яе даганяе Магілёўская (74,41%). Найменш прагаласавала ў Менску (56,21%).

Выбары ўжо адбыліся ў 100 са 110 акругаў (яўка перавысіла 50%), у тым ліку па ўсіх акругах Берасьцейскай, Віцебскай і Гомельскай абласьцей. У Менскай жа вобласьці яны адбыліся ў 16 з 17 акругаў.

19:28 11.9.2016

«Я і ёсьць бандзюган»: на Лябедзьку напаў сябра Сацыяльна-спартовай партыі

На старшыню Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку на выбарчым участку напаў мужчына, які прадставіўся назіральнікам ад Сацыяльна-спартовай партыі і назваў імя: Мікалай Рыгоравіч Бяцешка.

19:54 11.9.2016

Начальнік РАУС: Міліцыянтаў у Гомелі пакаралі за рэакцыю на інцыдэнт зь бел-чырвона-белым сьцягам

19:58 11.9.2016

У Менску затрымалі назіральніка ад руху «За свабоду»

Намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец паведаміў Свабодзе, што ў Менску на 347-м выбарчым участку Сухараўскай выбарчай акругі № 101 затрыманы назіральнік ад гэтага руху Пётар Маркелаў.

20:12 11.9.2016
Бязьлюдная Кастрычніцкая плошча ў сьвяточнай ілюмінацыі.
Кастрычніцкая плошча
Кастрычніцкая плошча

20:15 11.9.2016

«Мы кандыдатаў ня ведаем, праграмаў не чыталі», — выбарнікі ў Горадні

Карэспандэнт Свабоды наведаў каля 10 выбарчых участкаў у занёманскіх мікрараёнах Горадні з 11.00 да 14.00. Звычайна гэта час, калі ідуць галасаваць найбольш масава. Але сёньня там і на выбарчых участках, і ў буфэтах былі адзінкі.

20:15 11.9.2016
«Вырашаць ня нам, а Госпаду Богу!» — беларусы на выбарах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:17 0:00

20:31 11.9.2016

Лагвінец сьцьвярджае, што на 347-м участку ў Менску выбары не адбыліся

Выніковая лічба тых, хто прагаласаваў, у пратаколе камісіі на 347-м выбарчым участку Сухараўскай выбарчай акругі № 101 гораду Менску і падлікі назіральнікаў не супадаюць.

20:36 11.9.2016
Павел Тапузідзіс пераконвае назіральніка Алеся Лагвінца пакінуць участак
Павел Тапузідзіс пераконвае назіральніка Алеся Лагвінца пакінуць участак

Урэшце Алесь Лагвінец быў вымушаны пакінуць участак
Урэшце Алесь Лагвінец быў вымушаны пакінуць участак

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG