Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім і Ганна Канапацкая.
Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

Па выніках выбараў дэпутатамі сталі Канапацкая з АГП і Анісім з ТБМ

Упершыню з 2004 года ў беларускім парлямэнце будуць апазыцыйныя дэпутаты: Ганна Канапацкая з АГП і Алена Анісім з ТБМ. Гэта стала вядома па выніках выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 11 верасьня. Усяго абрана 110 дэпутатаў, абсалютная большасьць ляяльныя да ўлады.

За выбарамі назіралі 827 міжнародных назіральнікаў — ад СНД, БДІПЧ АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дыпляматычнага корпусу, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

09:35 11.9.2016

У датэрміновым галасаваньні на выбарах у Палату прадстаўнікоў прынялі ўдзел 31,29% выбарнікаў, паведаміў Цэнтравыбаркам.

Таксама апублікаваныя зьвесткі пра колькасьць тых, хто прагаласаваў на 9 гадзінаў 11 верасьня. Найбольш — 35,23% у Гомельскай вобласьці, найменш — 25,89% у Менску.

09:46 11.9.2016

Гомельшчына — лідэр датэрміновага галасаваньня

За чатыры дні датэрміновага галасаваньня Гомельская вобласьць апынулася ў лідэрах. Паводле зьвестак абласной выбарчай камісіі, у рэгіёне прагаласавалі 26,87 адсоткаў выбарнікаў. Гэта больш, чым у любым іншым рэгіёне краіны.

10:10 11.9.2016

Кілбасная баба, бібліятэка-торт і бульба ў фужэры — як аздоблены ўчастак, дзе галасуе Лукашэнка. ФОТА

10:15 11.9.2016

Міністар інфармацыі Ананіч: СМІ забясьпечылі дэмакратыю на выбарах

Беларускія СМІ зрабілі ўсё неабходнае для адкрытага і дэмакратычнага правядзеньня парлямэнцкіх выбараў.

Такое меркаваньне ў дзень асноўнага галасаваньня 11 верасьня выказала міністар інфармацыі Лілія Ананіч, перадае БЕЛТА.

Лілія Ананіч
Лілія Ананіч

10:20 11.9.2016

Фінькевіч ня можа выйсьці на выбарчы ўчастак, бо да яго ломяцца міліцыянты

Артур Фінькевіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў ягоную кватэру ломяцца супрацоўнікі міліцыі. З-за гэтага ён ня можа выйсьці з дому на выбарчы ўчастак.

Артур Фінькевіч
Артур Фінькевіч

11:19 11.9.2016

Першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч узяў удзел у галасаваньні на адным з участкаў ва Ўсходняй выбарчай акрузе № 107. Палітык прагаласаваў за кандыдатку ад Аб'яднанай грамадзянкай партыі Вольгу Маёраву. Сам Губарэвіч зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты ў Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 .

11:22 11.9.2016

Ярмошына: Зроблена ўсё, галасаваньне было сьвятам

Парлямэнцкая выбарчая кампанія 2016 году — «больш мэдыйная і актыўная» ў параўнаньні з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2012 году, заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 11 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

11:53 11.9.2016

Назіральнікі ад АБСЭ: Калі чвэрць прагаласавала датэрмінова, гэта яшчэ ні пра што ня кажа

Назіральнікі адзначылі, што адпраўлялі ў ЦВК некалькі справаздач з рэкамэндацыямі што да правядзеньня выбараў. На іх думку, калі іх выканаюць, гэта будзе «добрым сыгналам».

Таксама прадстаўнікі місіі па назіраньні ад АБСЭ, заявілі, што «зараз складана рабіць высновы, бо не прааналізавалі яшчэ ўсе справаздачы, у тым ліку з рэгіёнаў».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG