Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім і Ганна Канапацкая.
Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

Па выніках выбараў дэпутатамі сталі Канапацкая з АГП і Анісім з ТБМ

Упершыню з 2004 года ў беларускім парлямэнце будуць апазыцыйныя дэпутаты: Ганна Канапацкая з АГП і Алена Анісім з ТБМ. Гэта стала вядома па выніках выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 11 верасьня. Усяго абрана 110 дэпутатаў, абсалютная большасьць ляяльныя да ўлады.

За выбарамі назіралі 827 міжнародных назіральнікаў — ад СНД, БДІПЧ АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дыпляматычнага корпусу, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

02:31 12.9.2016

Задоўга да выбараў у Палату прадстаўнікоў незалежныя выданьні пачалі рабіць прагнозы па пераможцах. 13 ліпеня свае прагнозы апублікавала «Наша Ніва», 12 жніўня — «Эўрарадыё», 16-га прагноз па Менску апублікаваў Tut.by.

Прагноз «Нашай Нівы» аказаўся найбольш блізкі да агучаных у ноч на 12 верасьня папярэдніх вынікаў: выданьне «не адгадала» толькі 4 дэпутатаў са 110. «Эўрарадыё» склала свой сьпіс, «карыстаючыся пачуцьцём прафэсійнай інтуіцыі», і «не адгадала» 9 дэпутатаў са 110. Tut.by рабіў прагноз толькі па Менску і не адгадаў 3 з 20.

А якія прагнозы ня спраўдзіліся?

02:06 12.9.2016

Папярэднія вынікі выбараў Палаты прадстаўнікоў, паводле зьвестак ЦВК.

Менск

Аксана Няхайчык, Валеры Курсевіч, Валеры Барадзеня, Валеры Варанецкі, Тацяна Сайганава, Натальля Клімовіч, Ганна Канапацкая, Ігар Камароўскі, Людміла Макарына-Кібак, Аксана Гайдук, Ганна Старавойтава, Людміла Кубракова, Віталь Місявец, Міхаіл Мілаванаў, Ірына Дарафеева, Дзьмітры Шаўцоў, Аляксей Сокал, Максім Місько, Сяргей Бобрыкаў, Вольга Мычко.

Менская вобласьць

Пётар Атрошчанка, Васіль Бараньнік, Тамара Красоўская, Дзьмітры Заблоцкі, Валер Гайдукевіч, Людміла Ніжэвіч, Валянцін Ражанец, Андрэй Рыбак, Юлія Мурына, Алена Анісім, Юры Лобач, Людміла Канановіч, Іван Маркевіч, Натальля Жыбуль, Пятро Вабішчэвіч, Мікалай Улаховіч, Валянцін Курсевіч.

Берасьцейская вобласьць

Леанід Брыч, Валянцін Мілашэўскі, Анатоль Дашко, Уладзімер Базанаў, Вольга Палітыка, Тацяна Якубовіч, Леанід Цупрык, Жанна Статыўка, Леанід Качына, Юры Дарагакупец, Васіль Дэмідовіч, Ігар Невар, Ігар Колб, Іван Рабкавец, Аляксандар Бабаловіч.

Віцебская вобласьць

Тацяна Старынская, Сяргей Занько, Васіль Чэкан, Аляксандар Цацоха, Віктар Міраш, Уладзімер Андрэйчанка, Ігар Мартынаў, Вадзім Дзевятоўскі, Людміла Дабрыніна, Віталь Чудовіч, Натальля Гуйвік, Андрэй Юніцын, Сяргей Зямчонак, Анатоль Лукашоў.

Гарадзенская вобласьць

Аляксандар Сягоднік, Сяргей Пацэвіч, Віктар Русак, Лілія Кірʼяк, Тамара Даўгашэй, Сяргей Літвін, Аляксандар Маркевіч, Андрэй Навумовіч, Валянцін Міхневіч, Вольга Папко, Ала Сопікава,Адам Кавалько, Валер Саўко.

Гомельская вобласьць

Іван Корж, Віталь Шылаў, Алег Леўшуноў, Павал Ждановіч, Дзьмітры Гурскі, Алена Астапюк, Ала Навумчык, Мікалай Васількоў, Ірына Кралевіч, Вячаслаў Дзьячэнка, Яўген Адаменка, Мікалай Расоха, Леанід Пісанік, Балеслаў Пірштук, Уладзіслаў Шчэпаў, Галіна Філіповіч, Сьвятлана Чэкан.

Магілёўская вобласьць

Ірына Рынейская, Віталь Уласевіч, Ігар Кананчук, Тацяна Кананчук, Алена Калесьнева, Тацяна Марачкіна, Ігар Марзалюк, Аляксандар Старавойтаў, Вольга Петрашова, Пётар Салаўёў, Анатоль Хішчанка, Аляксандар Багдановіч, Дзьмітры Гобараў.

01:56 12.9.2016

«Буду праводзіць закон аб падтрымцы беларускай мовы», — першае інтэрвію Анісім пасьля перамогі

01:41 12.9.2016

«Стратэгія ўдзелу ў выбарах перамагае» — Тацяна Караткевіч, якая прайграла кандыдатцы АГП

Паводле папярэдніх вынікаў выбараў у Палату прадстаўнікоў, апублікаваных ЦВК, на 97-й акрузе насуперак усім прагнозам СМІ перамагла кандыдатка ад АГП Ганна Канапацкая.

Сярод яе канкурэнтаў былі начальнік станцыі «Менск-Пасажырскі» Аляксандар Дрожжа, якога незалежныя СМІ называлі кандыдатам ад улады і імаверным пераможцам, а таксама кандыдатка на прэзыдэнта на выбарах-2015 Тацяна Караткевіч («Гавары праўду»). «Гэта азначае толькі адно: што стратэгія ўдзелу ў выбарах перамагае», — заявіла Свабодзе Тацяна Караткевіч і прывітала наяўнасьць у Палаце прынамсі аднаго прадстаўніка апазыцыі.

Караткевіч ня стала казаць, ці верыць у тое, што Канапацкая магла яе перамагчы на выбарах:

«Гэта іншае пытаньне, — сказала яна. — Паводле зьвестак назіральнікаў, былі шматлікія парушэньні, як пры падліку яўкі, так і пры падліку галасоў».

На гэтыя парушэньні Караткевіч зьбіраецца падаваць афіцыйныя скаргі.

01:24 12.9.2016

Алена Анісім з ТБМ стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў

Алена Анісім
Алена Анісім

Намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы перамагла ў Стаўпецкай акрузе.

Але сама яна пакуль не ведае пра гэта.

«Я пакуль нічога ня ведаю. Літаральна 10 хвілін таму тэлефанавала ў акруговую камісію. Мне адказалі, што толькі-толькі прывезьлі дадзеныя зь Нясьвіжа (наша акруга ахоплівае два раёны — Стаўпецкі і Нясьвіскі). Я спыталася: ну, а як за мяне галасавалі ў Стоўпцах? У адказ пачула: пачакайце, скажам пасьля. Я ім кажу: а што ж вы Лідзіі Міхайлаўне (Ярмошынай) будзеце перадаваць? Адказалі: нешта ж перададзім. А вы даведаецеся ўсё заўтра, а 12-й гадзіне».

01:22 12.9.2016

Запіс перадвыбарчага выступу Ганны Канапацкай

01:18 12.9.2016

Папярэднія вынікі выбараў Палату прадстаўнікоў у Менску

Няхайчык Аксана Ўладзімераўна

Курсевіч Валеры Віктаравіч

Барадзеня Валеры Анатолевіч

Варанецкі Валеры Ёсіфавіч

Сайганава Тацяна Iванаўна

Клімовіч Натальля Анатолеўна

Канапацкая Ганна Анатолеўна

Камароўскі Ігар Сяргеевіч

Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна

Гайдук Аксана Вячаславаўна

Старавойтава Ганна Валянцінаўна

Кубракова Людміла Пятроўна

Місявец Віталь Рыгоравіч

Мілаванаў Міхаіл Вячаслававіч

Дарафеева Ірына Аркадзеўна

Шаўцоў Дзьмітры Яўгенавіч

Сокал Аляксей Мікалаевіч

Місько Максім Уладзімеравіч

Бобрыкаў Сяргей Валянцінавіч

Мычко Вольга Віктараўна

01:14 12.9.2016

Ганна Канапацкая з АГП стала дэпутатам

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў 97-й акрузе, дзе балятуецца кандыдатка ў прэзыдэнты на выбарах-2015 Тацяна Караткевіч («Гавары праўду»), перамагла кандыдатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая. Ці трапіў у Палату прадстаўнікоў яшчэ хто-небудзь з апазыцыі, старшыня ЦВК не сказала.

«Я пакуль ня буду нічога камэнтаваць, гэта ж яшчэ не канчатковыя вынікі. Пачакаем канчатковых», — заявіла Канапацкая ў размове з журналістам Свабоды.

Прозьвішча Канапацкай ужо зьявілася ў сьпісе пераможцаў па Менску на сайце ЦВК.

Ганна Канапацкая нарадзілася 29 кастрычніка 1976 году. Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Грынрэй», прадпрымальніца.

Паводле Ярмошынай, выбары адбыліся ва ўсіх 110 акругах, яўка склала 74,3%. На дадзены момант вядомыя пераможцы ў трох рэгіёнах, у тым ліку ў Менску.

01:13 12.9.2016

Па Віцебскай вобласьці таксама безь сюрпрызаў, ніводнага апазыцыянэра, 100%-супадзеньне з прагнозамі незалежных СМІ

01:08 12.9.2016

Па Гарадзенскай і Берасьцейскай безь сюрпрызаў

Паводле папярэдніх вынікаў ЦВК, на акругах Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей не прайшоў ніводны апазыцыянэр. Усе пераможцы супадаюць з прагнозамі незалежных СМІ.

00:54 12.9.2016

Прынамсі адзін дэпутат ад апазыцыі — Канапацкая (АГП)

Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Паводле папярэдніх вынікаў, якія агучыла Лідзія Ярмошына, на акрузе №97 перамагла кандыдатка ад АГП Ганна Канапацкая. Пераможца адмовілася ад камэнтароў Свабодзе да падвядзеньня канчатковых вынікаў.

На той жа акрузе балятавалася Тацяна Караткевіч («Гавары Праўду»), а таксама начальнік станцыі «Менск-Пасажырскі» Аляксандар Дрожжа, якога незалежныя СМІ называлі кандыдатам ад улады і імаверным пераможцам.

00:46 12.9.2016

Выбары адбыліся ва ўсіх акругах, паведаміла Лідзія Ярмошына. Сьпісы перамоцаў яна не абвясьціла.

00:40 12.9.2016

У выбарчым прэс-цэнтры ў Палацы рэспублікі праз 10 хвілін чакаецца брыфінг старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з вынікамі галасаваньня.

00:36 12.9.2016

У выбарчым прэс-цэнтры ў Палацы рэспублікі журналісты чакаюць старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну з вынікамі выбараў. Брыфінг плянаваўся а 12-й начы, але пакуль затрымка.

00:31 12.9.2016

Калякін прайграў выбары ў Воршы

Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, які балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў шостага скліканьня па выбарчай акрузе № 25 у Воршы, прайграў старшыні камісіі па фінансах і бюджэту дзейнага складу Палаты Людміле Дабрынінай.

Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня выбарчага штабу «Справядлівага сьвету» Валер Ухналёў:

«Яна перамагла зь вялікім адрывам. Другім быў прадстаўнік Камуністычнай партыі Сяргей Жудро. Сяргей Іванавіч — трэці з чатырох удзельнікаў».

Валер Ухналёў таксама сказаў, што партыйныя назіральнікі адзначаюць беспрэцэдэнтна завышаную яўку выбарнікаў. Розьніца паміж іхнымі дадзенымі і лічбамі выбарчых камісіяў даходзіць да некалькіх дзясяткаў працэнтаў".

ГЛ

23:58 11.9.2016

Кастусёў: «У Шклоўскай выбарчай камісіі галасуюць за выбарцаў»

Намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе, заяўляе, што выбары ў гэтай акрузе не адбыліся.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG