Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны Паралімпійскі камітэт пазбавіў «сьцяганосца» Фомачкіна акрэдытацыі


Міжнародны Паралімпійскі камітэт скасаваў акрэдытацыю Андрэю Фомачкіну. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў прэс-службе камітэту.

Дырэктар Цэнтру падрыхтоўкі лёгкаатлетаў Фомачкін падчас цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў на стадыёне «Маракана» ў Рыё дэ Жанэйра прайшоў у хвасьце зборнай Беларусі са сьцягам Расеі.

«Чалавек, які нёс сьцяг падчас цырымоніі, быў хутка ідэнтыфікаваны як госьць Генэральнага сакратара (Паралімпійскага камітэту Беларусі — РС), які не павінен быў удзельнічаць у шэсьці» — гаворыцца ў паведамленьні Міжнароднага Паралімпійскага камітэту.

У МПК распавялі, што Нацыянальнаму Паралімпійскаму камітэту Беларусі быў накіраваны зварот аб непрымальнасьці палітычных пратэстаў на Паралімпійскіх гульнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG