Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілейным мэдалём «25 гадоў незалежнасьці Ўкраіны» узнагароджаныя шасьцёра беларусаў


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка напярэдадні Дня Незалежнасьці ўзнагародзіў 6 прадстаўнікоў украінскай дыяспары ў Беларусі юбілейным мэдалём «25 гадоў незалежнасьці Ўкраіны».

Дзяржаўнай украінскай узнагароды ўдастоеныя старшыня таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў Натальля Бабіна, старшыня Беларускага грамадзкага абʼяднаньня ўкраінцаў «Ватра» Віктар Гутоўскі, старшыня грамадзкага абʼяднаньня «Цэнтар украінскай культуры «Січ» Валянціна Логвін, старшыня ўкраінскага навукова-пэдагагічнага саюзу «Берагіня» Віктар Місіюк, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства дружбы «Беларусь — Украіна» Раман Матульскі, а таксама старшыня Менскага аб'яднаньня ўкраінцаў "Запавет" Галіну Калюжну.

Такім чынам быў адзначаны іх вялікі асабісты ўклад ва ўмацаваньне міжнароднага аўтарытэту Ўкраінскай дзяржавы, папулярызацыю яе гістарычнай спадчыны і сучасных дасягненьняў.

Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі больш як 80 прадстаўнікоў украінскай дыяспары з ЗША, Канады, Польшчы, Францыі, Нямеччыны і іншых эўрапейскіх дзяржаў, дзейнасьць некаторых зь іх была адзначаная ордэнамі Свабоды, Яраслава Мудрага, Княгіні Вольгі і Крыжам Івана Мазэпы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG