Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальная паліцыя Ўкраіны: у справе Шарамета няма вялікага прарыву


Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Хаця Дэканаідзэ заявіла пра адсутнасьць «вялікага прарыву» ў расьсьледаваньні справы пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.

«Сёньня з раніцы я заслухоўвала новыя дэталі. Не магу сказаць, што ёсьць вялікі прарыў, але ёсьць руцінная праца, якую мы выконваем», — адзначыла Хація Дэканаідзэ.

Пры гэтым кіраўніца паліцыі падкрэсьліла, што не падтрымлівае публічнага абмеркаваньня дэталяў сьледзтва:

«Я катэгарычна супраць, каб пра гэта гаварылі. Хто б гэта ня быў — Генэральная пракуратура, Нацыянальная паліцыя... Гэта шкодзіць расьсьледаваньню».

Разам з тым, Хація Дэканаідзэ паабяцала абавязкова паінфармаваць сродкі масавай інфармацыі ў выпадку новых акалічнасьцяў справы:

«Калі будзе нешта новае, вядома ж, вы першымі пра гэта даведаецеся», — дадала яна.

Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля. Паводле папярэдніх вынікаў расьсьледаваньня, дзяўчына і хлопец заклалі самаробную выбуховую прыладу пад машыну напярэдадні ўначы. Паліцыя шукае адзінага сьведку, які ў той час праходзіў побач і мог бачыць абодвух падазраваных. Сьледзтва пакуль не ўстанавіла іх асобаў.

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны правяло службовую праверку наконт магчымай датычнасьці кіраўніка крымінальнай паліцыі Вадзіма Траяна да незаконнага сачэньня за Паўлам Шараметам напярэдадні яго забойства, але гэты факт не пацьвердзіўся.

12 жніўня Пячэрскі раённы суд Кіева дазволіў паліцыі доступ да банкаўскага сэйфа ў Ашчадбанку і да рахунку Паўла Шарамета ў Альфа-банку. Паліцыя мяркуе, што ў банкаўскіх дакумэнтах можа знаходзіцца інфармацыя, важная для раскрыцьця злачынства і ўстанаўленьня матыву забойства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG