«Мы сёньня зьбіраемся прадставіць інфармацыю пра расьсьледаваньне забойства Шарамета», — сказала журналістам у Кіеве кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Хація Дэканаідзэ.
У апошнія два тыдні сьледзтва вялося ў закрытым рэжыме, сутнасьць справы, пошук злачынцаў камэнтавалі толькі палітыкі і экспэрты.
Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўто кіраўніцы «Ўкраінскай праўды» Алены Прытулы, калі ехаў на ім на працу. Паліцыя кваліфікавала здарэньне як «наўмыснае забойства, зьдзейсьненае спосабам, небясьпечным для жыцьця многіх асобаў». Генпракурор Юры Луцэнка назваў асноўнай вэрсіяй забойства Шарамета помсту за яго прафэсійную дзейнасьць.