Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запусьцяць цягнікі зь бясплатным Wi-Fi


У цягніках Беларускай чыгункі зьявіцца бясплатны інтэрнэт. Мабільны апэратар velcom забясьпечыць доступ у інтэрнэт па тэхналёгіі Wi-Fi у двух новых цягніках міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы, якія будуць курсіраваць па маршруце Менск — Гомель, паведамілі ў прэс-службе кампаніі velcom.

Бясплатным інтэрнэтам Wi-Fi пасажыры змогуць скарыстацца на працягу ўсяго шляху ад Менска да Гомеля пры любой хуткасьці руху цягніка. Ва ўсіх вагонах устаноўленыя пункты доступу Wi-Fi, якія сыходзяцца ў адзіны маршрутызатар з SIM-картай. Цягнік падлучаецца да інтэрнэту праз 3G-сетку ад velcom, а трафік пасажырам «раздае» з дапамогай Wi-Fi.

Для падлучэньня да бясплатнага інтэрнэту трэба прайсьці рэгістрацыю праз адмысловы партал аўтарызацыі. Код доступу пасажыры змогуць атрымаць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца Wi-Fi змогуць абанэнты ўсіх мабільных апэратараў.

Пра гэта паведамляе партал TUT.BY

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG