У Ерэване паліцыя разагнала мірныя акцыі пратэсту на вуліцы Харэнацы і ў квартале Сары-Тах, удзельнікі якіх выступілі ў падтрымку ўзброенай групы «Сасна црэр», якая ўтрымлівае будынак палка патрульна-паставой службы.
Супраць удзельнікаў шэсьця паліцэйскія ўжылі спэцыяльныя сродкі. Многія былі затрыманыя, ёсьць пацярпелыя. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Армэніі, з рознымі цялеснымі пашкоджаньнямі, атрыманымі ў ходзе сутыкненьняў, шпіталізаваныя каля 60 грамадзян.