Дэманстрацыя пачалася пасьля таго як каля захопленага будынку пачалі лётаць паліцэйскія верталёты. Гэта выклікала чуткі, што неўзабаве пачнецца штурм.
Паводле паліцыі, узброеныя захопнікі 25 ліпеня падпалілі дзьве паліцэйскія машыны каля пастарунку. Служба нацыянальнай бясьпекі Армэніі (СНБ) заявіла пра затрыманьне памагатых захопнікаў. Колькі чалавек затрыманыя, у ведамстве не ўдакладнілі, адзначыўшы пры гэтым, што ў цяперашні час СНБ сочыць за астатнімі прыхільнікамі нападнікаў, якія, як мяркуецца, «мелі намер аказаць ім садзеянне».
17 ліпеня узброеныя прыхільнікі Жырайра Сэфіляна — каардынатара апазыцыйнай партыі «Ўстаноўчы парлямэнт» — захапілі аддзяленьне паліцыі ў Ерэване і ўзялі ў закладнікі некалькіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пры нападзе адзін паліцыянт загінуў, яшчэ чацьвёра былі параненыя.
Нападнікі патрабуюць вызваленьня Сэфіляна, які другі месяц знаходзіцца пад арыштам па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Акрамя таго, яны заклікаюць да адстаўкі прэзыдэнта Сержа Саргсяна. Улады Армэніі выключаюць выкананьне патрабаваньняў актывістаў. Каля захопленага будынка ў стане баявой гатоўнасьці знаходзяцца падразьдзяленьні спэцназу.
Цягам тыдня ў ходзе перамоваў з захопленага будынку былі вызваленыя ўсе закладнікі.