Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест пакемонаў у Расеі будуць Пётар Першы і Гагарын


У Расеі распрацоўваецца прылада да смартфонаў, з дапамогай якой гульцы будуць шукаць расейскіх гістарычных асобаў — Пятра Першага, Аляксандра Пушкіна, Юрыя Гагарына ды іншых.

Распрацоўку новай гульні-прылады ініцыявалі ўлады Масквы. Замест папулярных сёньня пакемонаў, уладальнікам смартфонаў прапануюць дапоўніць рэальнасьць расейскімі знакавымі постацямі.

«Мэта прылады палягае ў выкарыстаньні моднай тэхналёгіі дапоўненай рэальнасьці, каб прыцягнуць увагу да багатай культурнай спадчыны Масквы, а таксама даць масквічам стымул больш хадзіць пехатою», — паведаміў дэпартамэнт інфармацыйных тэхналёгіяў расейскай сталіцы.

Сьпіс пэрсанажаў новай прылады ўключае цароў Івана Жахлівага і Пятра Першага, паэта Аляксандра Пушкіна, навукоўца Міхаіла Ламаносава, кампазытара Пятра Чайкоўскага, касманаўта Юрыя Гагарына, рок-ікону Віктара Цоя. Ёсьць і «замежны» пэрсанаж — Напалеон Банапарт; зрэшты, у ягонай біяграфіі прысутнічае «маскоўскі эпізод» 1812 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG