Цырымонія распачалася аб 11-й і будзе трываць да 14.00. Пахаваюць Паўла Шарамета на Паўночных могілках у 14:30.
Журналіст Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў Кіеве пасьля выбуху аўтамабіля, які належыць кіраўніцы выданьня «Украінская праўда» Алене Прытуле. У якасьці асноўнай вэрсіі гібелі Шарамета сьледчая група разглядае яго прафэсійную дзейнасьць, таксама разглядаюцца і іншыя вэрсіі злачынства.Разьвітаньне з Паўлам Шараметам
У Менску ў храме Ўсіх Сьвятых (вул. Каліноўскага, 121) адбываецца цырымонія разьвітаньня зь беларускім журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты ў Кіеве 20 ліпеня.