Андрэй Білецкі, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны VIII скліканьня, былы камандзір палка «Азоў»:
«Мы пазнаёміліся з Паўлам у 2014 годзе. Ён цікавіўся і ’’Азовам’’, і потым — палітычным рухам. І ён заўсёды асьвятляў нас не зь сяброўскай пазыцыі, а з прафэсійнай. Гэта было сумленна, і я яму за гэта ўдзячны».
Аляксандар Фядута прыйшоў разьвтацца з Паўлам. #Шарамет https://t.co/fgPih2YDFq
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.7.2016
Сьпікер АТА Андрэй Лысенка:
«У нас з Пашам было шмат выпадковых і невыпадковых сустрэч. Мы шмат казалі пра сытуацыю ў краіне, на ўсходзе. Розныя тэмы былі. Мы нічым не абмяжоўваліся. Гэта быў чалавек, зь якім можна было і трэба было гаварыць. Ён падсілкоўваў надзеяй, у яго заўсёды быў правільны пункт гледжаньня, ён ні пад чыю дуду не скакаў, быў чалавекам, яки рэалізаваў сябе маналітам. А да такіх людзей звычайна цягнуцца. Шкада, што сышоў».
Адвакат Надзеі Саўчанкі Ільля Новікаў:
«Мы не былі знаёмыя з Пашам, хоць у нас было шмат агульных сяброў. Я тут не таму, што я сябар ці знаёмы. Проста некаторыя рэчы прымяраеш на сябе.
У нас у сакавіку была падобная сытуацыя, калі ў Кіеве забілі адваката Юрыя Грабоўскага. Мы абаранялі ўкраінцаў у Расеі, а ён абараняў расейцаў ва Ўкраіне. І нават не настолькі важна — з-за гэтага забілі ці не. Проста забілі чалавека. І з Паўлам Шараметам тая ж сытуацыя».
Журналіст Яўген Кісялёў развітаецца з калегам #Шарамет https://t.co/vLTbBIHGVc
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.7.2016
Каля Ўкраінскага дома дзяжураць некалькі машын хуткай дапамогі і паліцыі.
Сяргей Гарбацюк, сьледчы ГПУ па справе Майдана:
«Для мяне Павел быў шчырым і адкрытым чалавекам. Мне цяжка было ўспрыняць вестку пра яго гібель, таму што мне Павел вельмі падабаўся падчас нашых зносінаў. На жаль, паводле сваёй пасады ня маю дачыненьня да расьсьледаваньня справы, не кантралюю працэсуальна і засяроджаны на расьсьледаваньні забойстваў на Майдане».
Дарадца кіраўніка СБУ Юры Тандзіт адказаў на пытаньні Свабоды:
Мы цяпер просім СМІ не камэнтаваць, а дапамагаць нам. Шмат зьявілася новай інфармацыі, мы працуем з камэрамі назіраньня, працуюць лепшыя спэцыялісты Службы Бясьпекі Ўкраіны, і мы зробім усё, каб знайсьці ня толькі забойцаў, але і замоўцаў.
— Адзін з польскіх сьледчых выказаў здагадку, што выбуховае прыстасаваньне прывёў у дзеяньне мужчына ў кепцы на скрыжаваньні. Вы разглядаеце яго дачыненьне?
— Інфармацыі вельмі шмат і ня толькі гэтая, якая можа дапамагчы нам расьсьледаваць гэта злачынства. Паверце, мы будзем рабіць усё, каб знайсьці забойцаў.
Чакаецца прыход прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, яго ахова ўжо тут.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыйшоў разьвітацца з Паўлам Шараметам.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыйшоў разьвітацца з Паўлам #Шарамет https://t.co/StxtEAIJfg
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.7.2016
Людзі заклікаюць Парашэнку зрабіць усё, каб пакараць забойцаў.
Журналіст і прадусар зь беларускімі каранямі Сяргей Кузін:
«Вэрсіі я будаваць не мастак. У нас цяпер уся краіна ператварылася ў людзей, якія акрамя вэрсіяў нічога ня ўмеюць рабіць. Я вельмі спадзяюся, што тыя словы, якія былі сказаныя вось тут усімі высокапастаўленымі асобамі ад першай да сотай, хоць бы раз апынуцца ня проста словамі. Я вельмі на гэта спадзяюся».
Парашэнка гутарыць з роднымі Шарамета ля труны нябожчыка.
Прыйшлі разьвітацца з Паўлам міністры культуры, спорту — Жданаў і Нішчук.
Цырымонія заканчваецца. Да ўваходу падганяюць катафалк і зьбіраюцца выносіць труну.