Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні чалавек у Кіеве разьвіталіся з Паўлам Шараметам

У цэнтры Кіева, ва «Ўкраінскім доме» на Эўрапейскай плошчы, адбылася цырымонія разьвітаньня з журналістам Паўлам Шараметам.

Разьвітаньне праходзіла ад 11-й да 14-й гадзіны. Сотні людзей прыйшлі з кветкамі да труны Паўла Шарамета. Спачуваньне яго родным выказалі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, дэпутаты, міністры, журналісты і іншыя.

Сёньня ж самалётам цела Паўла Шарамета прывязуць у Менск. Пахаваньне адбудзецца 23 ліпеня. Трызна пройдзе а 11:00 у царкве Ўсіх Сьвятых (Менск, вуліца Каліноўскага, 121). Пахаваюць Паўла Шарамета побач з бацькам на Паўночных могілках у 14:30.

Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля, у якім ехаў на працу. На гэты момант сьледзтва разглядае шэсьць вэрсіяў яго забойства: прафэсійная дзейнасьць, непрыязнасьць у адносінах або асабістыя матывы, расейскі сьлед (дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне), замах на Алёну Прытулу. Яшчэ дзьве вэрсіі праваахоўныя органы пакуль не агучваюць.

14:31 22.7.2016

Поўнае відэа цырымоніі разьвітаньня з Паўлам Шараметам у Кіеве.

14:19 22.7.2016

14:19 22.7.2016

Калі выйшлі мама Паўла Шарамета і яго грамадзянская жонка Алёна Прытула, усе сталі скандаваць «Спачуваем!»

14:18 22.7.2016

14:18 22.7.2016

Людзі праводзяць труну аплядысмэнтамі і скандуюць: «Героі не паміраюць!» і «Жыве Беларусь!»

14:17 22.7.2016

14:17 22.7.2016

14:12 22.7.2016

14:12 22.7.2016

14:06 22.7.2016

Цырымонія заканчваецца. Да ўваходу падганяюць катафалк і зьбіраюцца выносіць труну.

14:02 22.7.2016

Прыйшлі разьвітацца з Паўлам міністры культуры, спорту — Жданаў і Нішчук.

14:00 22.7.2016

Парашэнка гутарыць з роднымі Шарамета ля труны нябожчыка.

13:53 22.7.2016

Журналіст і прадусар зь беларускімі каранямі Сяргей Кузін:

«Вэрсіі я будаваць не мастак. У нас цяпер уся краіна ператварылася ў людзей, якія акрамя вэрсіяў нічога ня ўмеюць рабіць. Я вельмі спадзяюся, што тыя словы, якія былі сказаныя вось тут усімі высокапастаўленымі асобамі ад першай да сотай, хоць бы раз апынуцца ня проста словамі. Я вельмі на гэта спадзяюся».

13:51 22.7.2016

Людзі заклікаюць Парашэнку зрабіць усё, каб пакараць забойцаў.

13:48 22.7.2016

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыйшоў разьвітацца з Паўлам Шараметам.

13:48 22.7.2016

Чакаецца прыход прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, яго ахова ўжо тут.

13:47 22.7.2016

Дарадца кіраўніка СБУ Юры Тандзіт адказаў на пытаньні Свабоды:

Мы цяпер просім СМІ не камэнтаваць, а дапамагаць нам. Шмат зьявілася новай інфармацыі, мы працуем з камэрамі назіраньня, працуюць лепшыя спэцыялісты Службы Бясьпекі Ўкраіны, і мы зробім усё, каб знайсьці ня толькі забойцаў, але і замоўцаў.

— Адзін з польскіх сьледчых выказаў здагадку, што выбуховае прыстасаваньне прывёў у дзеяньне мужчына ў кепцы на скрыжаваньні. Вы разглядаеце яго дачыненьне?

— Інфармацыі вельмі шмат і ня толькі гэтая, якая можа дапамагчы нам расьсьледаваць гэта злачынства. Паверце, мы будзем рабіць усё, каб знайсьці забойцаў.

13:09 22.7.2016

Сяргей Гарбацюк, сьледчы ГПУ па справе Майдана:

«Для мяне Павел быў шчырым і адкрытым чалавекам. Мне цяжка было ўспрыняць вестку пра яго гібель, таму што мне Павел вельмі падабаўся падчас нашых зносінаў. На жаль, паводле сваёй пасады ня маю дачыненьня да расьсьледаваньня справы, не кантралюю працэсуальна і засяроджаны на расьсьледаваньні забойстваў на Майдане».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG