Разгон маніфэстацыі недзе каля 05.00 адбыўся празь некалькі гадзін пасьля сутыкненьняў там жа паміж прыхільнікамі атраду «Сасна црэр», і паліцыянтамі.
Паліцыя затрымала практычна ўсіх удзельнікаў акцыі — некалькі дзясяткаў актывістаў, якія засталіся на месцы сёньня рана раніцай. Апошнія праігнаравалі паўторныя папярэджаньні разысьціся перад тым, як пачалася апэрацыя па іх разгону.
Паводле сьведкаў, некаторых з дэманстрантаў супрацоўнікі праваахоўных органаў білі кулакамі і нагамі, пакуль адводзілі зь месца падзей.
Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Армэніі Анаіт Айт’ян паведаміла, што ў выніку сутыкненьняў на вуліцы Харэнацы, паводле папярэдніх дадзеных, у розныя мэдычныя ўстановы зьвярнуліся 45 пацярпелых, у тым ліку 25 паліцыянтаў. 18 чалавек зь іх дастаўленыя на машынах хуткай дапамогі.
Узброеная група захапіла паліцэйскі ўчастак Эрэбуні на досьвітку 17 ліпеня, забіўшы аднаго супрацоўніка міліцыі і параніўшы яшчэ шэсьць чалавек.