Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване праходзіць акцыя супраць сілавога рашэньня крызісу


Акцыя ў Ерэване ў падтрымку апазыцыянэраў, якія захапілі будынак паліцыі (18 ліпеня 2016 году)
Акцыя ў Ерэване ў падтрымку апазыцыянэраў, якія захапілі будынак паліцыі (18 ліпеня 2016 году)

Улады працягваюць перамовы з узброенымі апазыцыянэрамі, якія ўтрымліваюць у захопленым будынку чатырох паліцыянтаў.

У Ерэване, на плошчы Свабоды, сабраліся актывісты, якія патрабуюць гарантый неўжываньня сілы супраць людзей, якія захапілі будынак паліцыі.

Група актывістаў апазыцыйнага «Ўстаноўчага парлямэнту», якія называюць сябе «Сасунскія адважнікі», утрымлівае ў закладніках чатырох паліцыянтаў, патрабуючы вызваліць аднаго з сваіх лідэраў Жырайра Сэфіляна. Ён знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачаньня ў незаконным захоўваньні зброі, але паплечнікі лічаць яго палітвязьнем.

Як паведамляе Армянская служба Радыё Свабода, дэманстранты, акрамя таго, патрабуюць неадкладна вызваліць усіх затрыманых за апошнія два дні апазыцыянэраў, а таксама правесьці службовае расьсьледаваньне ў дачыненьні да супрацоўнікаў паліцыі, якія раней у панядзелак, ужыўшы гвалт, перашкодзілі правядзеньню шэсьця актывістаў да захопленага будынку.

Намесьнік начальніка паліцыі Арменіі Унан Пагасян запэўніў прысутных, што ўсіх затрыманых адпусьцяць і будзе праведзена службовае расьсьледаваньне.

Ён заявіў, што перамовы з захопнікамі працягваюцца, і ўжо адпушчаны 5 з 9 узятых у закладнікі паліцыянтаў.

Пры ўзброеным нападзе на будынак паліцыі ў ерэванскім раёне Эрэбуні 17 ліпеня загінуў адзін супрацоўнік паліцыі, яшчэ чацьвёра былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG